У цэнтры Мінска за $2 мільёны прадаецца заводскі корпус

На аўкцыёне GosTorg з'явілася аб'ява пра продаж аднаго з заводскіх корпусаў у самым цэнтры Мінска. Яго адрас — праспект Незалежнасці, 58А, гэта корпус за галоўным уваходам у медыцынскі цэнтр «Ладэ» і барам Lidbeer. Раней у будынку, які прадаецца, размяшчаўся бар Moon River ад ТАА «Чайна Таун Інвестмент Менеджмент Бел».

23.09.2024 / 17:30

У будынку тры паверхі, агульная плошча — 1 820 квадратных метраў. У дадатковай інфармацыі адзначана: «асобны ўваход, ажыўленая мясцовасць, пад'язныя шляхі».

Стартавая цана лота — 7 111 692 рублі, прычым абавязковай першай стаўкі з павышэннем цаны на 5%, як гэта часта бывае ў падобных выпадках, няма. Але пераможца таргоў павінен будзе аплаціць мінімальны памер выдаткаў на арганізацыю і правядзенне электронных таргоў — 1 271,81 руб.

Такім чынам, канчатковая цана складзе як мінімум 7 112 964 рублі, або 2 212 292 даляры па актуальным курсе Нацбанка.

Таргі адбудуцца 9 кастрычніка.

З аўкцыёну амаль за мільён даляраў прадаюць калісьці знакаміты завод

З сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме зніклі скульптуры львоў. Што адбываецца?

«Можа каштаваць да некалькіх тысяч еўра». У Польшчы прадаецца Статут ВКЛ

Nashaniva.com