Вялікабрытанія выдзяляе 2,5 млн фунтаў беларускай грамадзянскай супольнасці
Урад Вялікабрытаніі выдзяляе 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў беларускім праваабаронцам і грамадзянскай супольнасці і заклікае неадкладна вызваліць больш за 1300 палітвязняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вялікабрытаніі па Беларусі на 57-м пасяджэнні Савета па правах чалавека ў Жэневе.
23.09.2024 / 21:38
У брытанскай заяве выказваецца глыбокая занепакоенасць жорсткімі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, а таксама асуджаецца працяг самавольных арыштаў і маштабных рэпрэсій.
Акрамя таго, адзначаецца, што да чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі Вялікабрытанія абвясціла пра ўвядзенне новых санкцый супраць кіраўніцтва калоній у Беларусі.
Таксама абвясцілі пра выдзяленне 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў беларускім праваабаронцам і грамадзянскай супольнасці.
Вітаючы нядаўняе вызваленне некаторых палітычных зняволеных, улады Вялікабрытаніі заклікаюць неадкладна вызваліць больш за 1300 палітвязняў, якія застаюцца пад вартай.
Якія краіны найбольш інвестуюць у беларускую эканоміку?
Хто тыя людзі, якіх Лукашэнка адпусціў з-за кратаў па памілаванні? Складзены агульны партрэт
«Байсол» заявіў пра рэзкае павелічэнне заявак на дапамогу