У Барысаўскім раёне кіроўца «Рэно» насмерць збіў пешахода

Па папярэдніх звестках, сёння каля 21:00 21-гадовы вадзіцель аўтамабіля Renault Scenic, рухаючыся па аўтадарозе Р-53 «Слабада — Навасады» з боку Жодзіна ў напрамку Барысава, каля вёскі Стаі збіў мужчыну.

23.09.2024 / 23:15

Мужчына пераходзіў праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе злева направа па руху транспартнага сродку.

У выніку ДТП пешаход загінуў на месцы здарэння. Ён не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.

Асоба загінулага высвятляецца.

У Гродне легкавік збіў пяцігадовага хлопчыка

Пад Баранавічамі з-за лася перакуліўся «Фальксваген»

У цэнтры Мінска сутыкнуліся легкавік і матацыкл

Nashaniva.com