Ландсбергіс: Пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя змены, пра зняцце санкцый не можа быць і гаворкі
Падчас дэбатаў аб палітвязнях на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Літвы заявіў, што пакуль сітуацыя з правамі чалавека ў краіне не зменіцца, паслабленне санкцыяў не можа быць разгледжана, піша Delfi.lt.
24.09.2024 / 07:34
Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Matthias Schrader / AP
«Беларусь усё больш робіцца падобнай да турмы, і пакуль там не пачнуцца рэальныя змены, аб змякчэнні санкцый гаворкі быць не можа», — сказаў Габрыэлюс Ландсбергіс.
«Кожны раз, калі ў Беларусі набліжаюцца выбары, рэжым Лукашэнкі робіць фіктыўныя крокі і кожны раз вызваляе некалькі палітвязняў, каб стварыць ілюзію супрацоўніцтва з Захадам. Спадзяюся, што гэтым разам мы не памылімся і не паддадзімся ілюзіям, бо ў беларускіх турмах сядзяць сотні палітвязняў, якія сталі закладнікамі рэжыму Лукашэнкі, якіх дыктатар зноў будзе імкнуцца абмяняць на вызваленне ад санкцый і адмену ізаляцыі», — сказаў Ландсбергіс.