Беларусь пагасіла 244 мільёны даляраў доўгу за расійскі газ

На 1 студзеня 2010 году пратэрмінавай запазычанасць Беларусі за расейскі газ не было.

17.02.2010 / 13:09

На 1 студзеня 2010 году пратэрмінавай запазычанасць Беларусі за расейскі газ не было. На 1 снежня 2009 году доўг Беларусі перад «Газпромам» складаў 46,1 мільёнаў даляраў.

На канец чэрвеня 2009 году пратэрмінаваны доўг склаў 244 мільёны даляраў, паведамляе Белстат. Беларусь пагашала доўг паслядоўна.

Запазычанасць Беларусі за прыродны газ утварылася ў сувязі з разлікамі за яго з пачатку году па сярэднегадавой цане, у той час як кантрактная цана ў I квартале складала 213 даляраў за 1 тысячу кубаметраў. Паводле дзеючай формулы цэнаўтварэння, кантрактная цана паступова зніжалася. Так, у III квартале яна склала 115 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. Зніжэнне было звязанае з дынамікай цэнаў на нафту ў папярэднія перыяды, да якіх прывязанае цэнаўтварэнне на газ, нагадвае Інтэрфакс.