Смяротнае ДТЗ у Дзяржынскім раёне: пасажыр хацеў перасесці на месца кіроўцы, але трапіў пад машыну

Няшчасце здарылася ўчора ў 21:55 на 339 км аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расіі.

24.09.2024 / 07:54

20-гадовы кіроўца Volvo здзейсніў наезд на 48-гадовага жыхара Івацэвіцкага раёна, паведамляе Dzr.by.

Пасажыр выйшаў з машыны, каб перасесці на месца кіроўцы. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.

ДАІ нагадвае: калі вы вырашылі зрабіць вымушаны прыпынак, то гэта трэба рабіць толькі ў бяспечным для ўсіх месцы. У цёмны час сутак таксама рэкамендуецца апранаць камізэльку павышанай бачнасці.

Nashaniva.com