Андрусю Цянюту замінаюць браць удзел у мясцовых выбарах
Палітжаўнер Андрусь Цянюта збіраецца ўдзельнічаць у мясцовых выбарах.
17.02.2010 / 13:17
Палітжаўнер Андрусь Цянюта збіраецца ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. Аднак адміністрацыя часткі перашкаджае гэтаму і запалохвае патэнцыйных сяброў ініцыятыўнай групы.
На гэтым тыдні Андрусь падаў рапарт кіраўніцтву часткі, каб яму далі магчымасць зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты, аднак рапарт загадалі перапісаць (былі тэхнічныя заўвагі). Учора замкамбат капітан Цярэнцьеў паведаміў, што Андрусь мусіць ехаць на палігон за горад, а зарэгістравацца кандыдатам яму не дадуць.
Учора ў частцы Цянюты камандзір Аляксей Чарнуха распаўсюджваў інфармацыю, нібыта Андрусь разумова недаразвіты, і калі хтосьці пойдзе да яго ў ініцыятыўную групу, атрымае вымовы.Гэта датычылася ў прыватнасці Эдуарда Лобава — юнак падтрымлівае Анруся, збіраецца быць у ініцыятыўнай групе, але яму пагражаюць мноствам вымоваў, абяцаюць напісаць дрэнную характарыстыку і палохаюць праблемамі з будучым уладкаваннем на працу.