Крыху пахаладае і задажджыць

Прагноз надвор'я на 25—27 верасня.

24.09.2024 / 11:26

У сераду ўначы месцамі па захадзе, днём у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы.

Ноччу +9..+15°С, месцамі па паўднёвым усходзе +6..+8°С; максімальная днём +20..+25°С, па паўднёвым усходзе да +28°С.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, днём месцамі па краіне моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+15°С, максімальная днём +18..+25°С.

27 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, месцамі па краіне моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11..+17°С, максімальная днём +17..+24°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле сэрвісу yr.no

Nashaniva.com