У Гродзенскай вобласці банкрутуе кампанія вядомага гандбаліста
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці адкрыў справу банкруцтва ТАА «ББ-Вуд». Адным з яе ўдзельнікаў з'яўляецца вядомы ў мінулым беларускі гандбаліст Андрэй Барбашынскі. Як вынікае з дакументаў, апублікаваных на сайце АФРСБ, кампанія вінная крэдыторам каля 490 тысяч рублёў.
24.09.2024 / 13:06
Андрэй Барбашынскі. Фота: sb.by
Кампанія «ББ-Вуд» зарэгістраваная ў в. Новая Гожа Гродзенскага раёна, і яе асноўным відам дзейнасці з'яўляецца «здача ў наём уласнай і арандаванай нерухомай маёмасці».
З актываў у фірмы асноўных сродкаў і грошай на разліковым рахунку — каля 21 тысяч рублёў, яшчэ каля 339 тыс. — «дэбіторкі». Конкурсная вытворчасць адкрыта да 12 снежня.
Другім заснавальнікам кампаніі з'яўляецца ЗТАА «Белабедынг», якое займаецца вытворчасцю матрацаў і артапедычных падушак. Гэта прадпрыемства зарэгістравана там жа, у Новай Гожы, а яе кіраўніком таксама з'яўляецца Барбашынскі.
Давераную асобу Лукашэнкі раптоўна не зарэгістравалі кандыдатам у Гродзенскі абласны савет