У Мінску пачалі будаваць новы мікрараён

У сталіцы пачалося будаўніцтва новага мікрараёна. Ён атрымаў назву Масюкоўшчына-4. Яго местазнаходжання — межы вуліц Лынькова — Глебкі — праезд Масюкоўшчына. Забудову вядзе МАПІД, паведамілі ў «Мінскбуд».

24.09.2024 / 14:13

На гэты момант узводзіцца адзін жылы дом. Ён будзе дзесяціпавярховы, чатырохсекцыйны. У кожным пад'ездзе будзе два ўваходы — з двара і з вуліцы.

Жыллё будуюць для чаргавікоў. Дом разлічаны на 168 кватэр з аздабленнем. Тут будзе 3 аднапакаёўкі, 84 двухпакаёўкі, 79 трошак і 2 чатырохпакаёўкі.

Да канца года плануецца пачатак будаўніцтва яшчэ аднаго дома.

Nashaniva.com