Сілавікі зладзілі аблаву ў Глыбокім

Відэа з затрыманымі сёння апублікаваў набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал.

24.09.2024 / 15:18

Затрымалі як мінімум трох чалавек. Усе яны нібыта ўдзельнічалі ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. 

Сярод затрыманых — адміністратар старонкі «Падслухана Глыбокае», а таксама жанчына, якая на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай раздавала кветкі. Пра гэта стала вядома з відэа сілавікоў. 

«Выходзіў на акцыі пратэсту, хадзіў па праезнай частцы, здымаў усё, што адбывалася на відэа», — сказаў на камеру затрыманы мужчына. 

«Адзін раз раздавала кветкі на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Другі раз мітынг праходзіў на праезжай частцы», — распавяла жанчына. 

Паводле інфармацыі сілавікоў, усе затрыманыя «пройдуць па адной крымінальнай справе». 

Nashaniva.com