Расія зноў нанесла ўдары КАБамі па шматпавярховіках Харкава

Днём 24 верасня Расія нанесла ўдары па Харкаве, КАБы трапілі ў жылыя дамы. Вядома пра як мінімум трох загінулых і 24 параненых.

24.09.2024 / 17:22

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдняй інфармацыі, расіяне нанеслі ўдары кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі (КАБ) па чатырох адміністрацыйных раёнах горада, у прыватнасці па адкрытай тэрыторыі ў Кіеўскім раёне. Удары таксама прыйшліся на жылыя дамы.

Інфармацыя пра пацярпелых і разбурэнні ўдакладняецца, выратавальныя службы працуюць на месцах прылётаў.

Жыхароў Харкава просяць быць пільнымі, паколькі яшчэ ёсць пагроза новых удараў.

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў вызваленні ад акупантаў прадпрыемства ў Ваўчанску

Расіяне трапілі КАБамі ў шматпавярховік у Харкаве

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпеў 41 чалавек

Nashaniva.com