На пажары ў гродзенскім шматпавярховіку загінуў чалавек

Пажар у кватэры на восьмым паверсе адбыўся ў шматпавярховым жылым будынку на вуліцы Рэпіна ў Гродне. У выніку загінуў адзін чалавек, паведамілі ў МНС.

24.09.2024 / 18:44

«Для выратавання людзей і тушэння ўзгарання задзейнічана 11 адзінак тэхнікі. Папярэдне ў выніку пажару загінуў мужчына», — паведамляе прэс-служба МНС.

З будынка былі эвакуяваныя пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей. 

Недалёка ад Мінска гарыць смеццевы палігон

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго

Nashaniva.com