Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах

Раману Якімянку пагражае да шасці гадоў калоніі.

25.09.2024 / 08:00

Раман Якімянок. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Раману Якімянку 44 гады. Ён працаваў кіроўцам у розных фірмах.

Пра яго затрыманне стала вядома 27 сакавіка 2024 года года. На відэа мужчыну змусілі казаць, што ён пакідаў негатыўныя каментары пра тэракт у «Крокус сіці хол» і пісаў у бот Nexta.

Рамана пачнуць судзіць 22 кастрычніка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

Судзіць Рамана будзе Вера Галаўкова. Яна працуе па палітычных справах з 2016 года. Напрыклад, судзіла салідарных з палітвязнямі і пенсіянерку Наталлю Пятровіч за каментары.

Вера Галаўкова. Фота з Укантакце

Маладую маці-адзіночку судзяць па трох палітычных артыкулах. Мінімальнае пакаранне — 4 гады калоніі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання

Nashaniva.com