Дзень народзінаў у Алеся Бяляцкага. Больш за тры гады ён знаходзіцца за кратамі

Сёння свой 62-і дзень нараджэння адзначае заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.

25.09.2024 / 07:29

За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, міру, з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг. Гэта чацверты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне ў 2011-2014 гадах, — ужо восьмы, дзень нараджэння, які праваабаронца будзе сустракаць за кратамі.

Бяляцкі быў затрыманы з паплечнікамі 14 ліпеня 2021 года і ў сакавіку 2023 года асуджаны на 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пакаранне адбывае ў калоніі ў Горках.

Nashaniva.com