У Расіі выяўленыя першыя выпадкі ХЕС
Два выпадкі захворвання новым варыянтам каранавіруса ХЕС выяўлены ў Расіі — у Растоўскай вобласці і ва Уфе, паведамілі ў Расспажыўнаглядзе.
25.09.2024 / 08:39
XEC — гэта рэкамбінантны варыянт, утвораны камбінацыяй двух больш ранніх падварыянтаў каранавіруса Flirt амікрона. Яго сімптомы аналагічныя з ранейшымі варыянтамі, сярод іх: ліхаманка, боль у горле, кашаль, страта нюху, страта апетыту, болі ў целе, стомленасць, галаўны боль і насмарк, піша «Інтэрфакс».
Варыянт XEC найбольш распаўсюджаны ў Францыі, дзе на яго прыпадае каля 21% выпадкаў, у Германіі (15%) і Вялікабрытаніі (8%), удакладнілі ў Расспажыўнаглядзе.
Паводле Мінздароўя Беларусі, ХЕС у нашай краіне пакуль не фіксуюцца.
Мінздароўя: Варыянт каранавіруса XEC у Беларусі не знойдзены
У Беларусі расце колькасць захворванняў на кавід
Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх