Загарэлася стайня ў Мінскім заапарку

Жывёлы не пацярпелі.

25.09.2024 / 10:09

Ілюстрацыйнае фота

Сталічныя ратавальнікі выехалі па паведамленні аб узгаранні ў будынку стайні ў Мінскім заапарку.

Работнікі МНС ліквідавалі загаранне стайні. Жывёлы не пацярпелі. Супрацоўнікі заапарка вывелі іх са стайні.

Nashaniva.com