У жыхаркі Баранавічаў гарбузы выраслі на яблыні ФОТАФАКТ
Незвычайны ўраджай сабрала жыхарка вуліцы Барвянай Тамара Свірбут.
25.09.2024 / 11:57
У жанчыны ў садзе ў гэтым сезоне яблыні прынеслі шмат сакавітай садавіны, але адна з іх проста дзівіць. На невялікім дрэўцы здалёку бачныя велізарныя ярка-аранжавыя плады — гарбузы, піша мясцовае выданне «Наш край».
— Побач пасадзіла некалькі гарбузоў, яны так заплялі яблыньку, што цяпер вісяць на ёй, быццам так і трэба, — раскрывае сакрэт Тамара Віктараўна.
З гарбузоў і яблыкаў яна робіць вельмі смачнае бурштынавае варэнне.