Памёр Рышард Пэрчак

Памёр ксёндз Рышард Пэрчак — шматгадовы пробашч парафіі ў Белагрудзе на Лідчыне. Яму было 64 гады.

25.09.2024 / 12:08

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 25 верасня ў шпіталі адышоў у вечнасць ксёндз Рышард Пётр Пэрчак, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Белагрудзе (Лідскі дэканат).

Інфармацыя пра развітанне са шматгадовым душпастырам белагрудскай парафіі і пра пахаванне спачылага святара будзе пададзена пазней, паведамляе catholic.by.

Nashaniva.com