Пуцін заявіў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі, у тым ліку і наконт Беларусі. Вось што вядома
Расія пакідае за сабой права ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі — такую змену сярод іншага ўнесла Расія ў сваю ядзерную дактрыну.
25.09.2024 / 20:04
Сёння Уладзімір Пуцін упершыню публічна правёў пасяджэнне пастаяннай нарады Савета бяспекі РФ па ядзерным стрымліванні і распавёў пра змены ў ядзернай дактрыне Расіі.
Прапанавана ўнесці шэраг удакладненняў у частцы вызначэння ўмоў прымянення ядзернай зброі, заявіў Уладзімір Пуцін. Вось якія змены ён праанасаваў:
— у абноўленай рэдакцыі дакумента агрэсію супраць Расіі з боку любой няядзернай дзяржавы, але з удзелам або пры падтрымцы ядзернай дзяржавы прапануецца разглядаць як іх сумесны напад на Расію;
— РФ пакідае за сабой права ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі;
— дакладная інфармацыя аб старце ў бок РФ сродкаў паветрана-касмічнага нападу пацягне ядзерны адказ;
— крытычная пагроза суверэнітэту РФ і звычайнай зброяй будзе падставай для ядзернага адказу.