У аўтобусе, якія ехалі з Польшчы ў Беларусь, знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў

Змей канфіскавалі і адправілі ў заапарк — там задаволеныя.

26.09.2024 / 12:24

Фота: ДМК

Брэсцкія мытнікі знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў у рэйсавым аўтобусе, які ехаў з Польшчы ў Беларусь.

Кіроўца схаваў пітонаў у спецыяльным тайніку ў прыступках аўтобуса. На мяжы ён заявіў, што вязе толькі асабістыя рэчы.

Мытнікаў нешта насцярожыла, і яны вырашылі правесці дадатковы кантроль. Сканаграма паказала, што ў прыступках нешта схавана, паведамляе Мытны камітэт.

Адкруціўшы самарэзы на панэлі прыступкі, мытнікі дасталі з нішы пяць пластыкавых кантэйнераў з пітонамі. Разам з жывёламі пад прыступкай кіроўца схаваў і шэсць манаметраў вагой 40 кг.

Кіроўца заявіў, што перавезці змей і манаметры яго папрасіў незнаёмы чалавек у Варшаве. Пры гэтым кантактаў асобы, якой трэба было перадаць змей, у кіроўцы не было.

У выніку мытнікі канфіскавалі змей, манаметры і аўтобус. Пітонаў перадалі ў Мінскі заапарк. Спецыялісты распавялі, што такая афарбоўка пітонаў з'яўляецца для заапарка эксклюзівам..

Nashaniva.com