У трох раёнах Мінска знікла вада

Перабоі з вадой у Завадскім, Ленінскім, Кастрычніцкім раёнах, у тым ліку ў раёне Мінск-Света.

26.09.2024 / 21:16

Прычынай стала пашкоджанне магістральнага вадавода, у выніку вада знікла або яе якасць пагоршылася.

Як выявілася, адбылася аварыя вадавода ў вёсцы Клімавічы пад Мінскам. Над ліквідацыяй праблемы працуюць спецтэхніка і МНС.

Мінскводаканал заявіў, што прымае ўсе неабходныя аператыўныя меры, каб аднавіць падачу вады.

Nashaniva.com