Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з украінскім прэзідэнтам 27 верасня, пра гэта рэспубліканец заявіў журналістам, паведамляе barrons.com.

27.09.2024 / 07:20

Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

«Я сустрэнуся з ім заўтра раніцай, прыкладна а 9:45 у Trump Tower», — сказаў Трамп. Гэта будзе а 16:45 паводле мінскага часу («Вежа Трампа» размешчаная ў Нью-Ёрку).

Рэспубліканец зрабіў гэтую аб'яву прыкладна ў той жа час, калі праходзіла сустрэча паміж Зяленскім і спаборніцай Трампа, віцэ-прэзідэнтам Камалай Харыс, у Белым доме.

У сваёй сацсетцы Truth Social Трамп апублікаваў допіс з паведамленнем ад Зяленскага з просьбай аб сустрэчы, адпраўленым праз намесніка пасла Украіны.

У Белым доме паабяцалі, што Расія не пераможа Украіну

Трамп: Украіны больш няма

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне

Nashaniva.com