Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца
Па стане на 23:30 спецыялістамі УП «Мінскводаканал» пашкоджанне на вадаводзе лакалізаванае.
27.09.2024 / 07:33
Паступова аднаўляюць водазабеспячэнне ў Ленінскім, Кастрычніцкім і Заводскім раёнах Мінска, паведаміў Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.
Учора ўвечары знікла вада ў трох раёнах на поўдні сталіцы. Прычынай стала пашкоджанне магістральнага вадавода.
Як выявілася, адбылася аварыя вадавода ў вёсцы Клімавічы пад Мінскам. Над ліквідацыяй праблемы працуюць спецтэхніка і МНС.
Аднак праблемы з якасцю вады пасля аварыі засталіся. Мінгарвыканкам паведамляе, што аварыйныя брыгады прамываюць асобныя ўчасткі сеткі водазабеспячэння.