Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

Як паведамляе Мінскводаканал, пасля аднаўлення водазабеспячэння аварыйныя брыгады прадпрыемства прамываюць асобныя ўчасткі сетак.

27.09.2024 / 08:52

Ілюстрацыйнае фота

Праблема будзе вырашаная, паведамляе Мінгарвыканкам.

Учора ўвечары знікла вада ў трох раёнах на поўдні сталіцы: Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім. Як выявілася, адбылася аварыя вадавода ў вёсцы Клімавічы пад Мінскам. Над ліквідацыяй праблемы працуюць спецтэхніка і МНС.

У 23:30 Мінскводаканал паведаміў, што праблема была лакалізаваная, пачалі аднаўляць падачу вады.

Nashaniva.com