Лукашэнка: мы абавязаны зрабіць айчынны мабільны тэлефон
Падобна, яго напужалі выбухі пэйджараў у Ліване.
27.09.2024 / 11:32
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі створаць свой мабільны тэлефон.
Такі анонс ён зрабіў на выступе перад студэнтамі БДУІР, піша БелТА.
На гэтую думку Лукашэнкі наштурхнулі выбухі пэйджараў, тэлефонаў і іншых сродкаў сувязі ў Ліване.
«І айчынны мабільны тэлефон, пра які шмат-шмат цяпер кажуць, мы таксама зробім. Абавязаны зрабіць, таму што гаджэты сёння, як вы бачылі ў апошні час, ператварылі ў баявую зброю. Гэта ўжо пытанне нацыянальнай бяспекі», — лічыць Лукашэнка.
Паводле яго, у айчынным тэлефоне павінна быць сваё праграмнае забесьпячэньне.