Беларускія арганізацыі сталі страшыць фэйкавымі праверкамі ад Мінюста

У дзяржаўныя структуры і прыватныя кампаніі Беларусі пачалі паступаць «распараджэнні аб пазапланавых праверках» ад імя Міністэрства юстыцыі. Само міністэрства ад іх адхрысцілася.

27.09.2024 / 16:30

Будынак Міністэрства юстыцыі ў Мінску. Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі, выдадзенай ведамствам 27 верасня, некаторыя дзяржаўныя і камерцыйныя арганізацыі атрымалі «распараджэнні аб правядзенні пазапланавай дакументарнай праверкі юрыдычнай асобы». Аднак Міністэрства юстыцыі заявіла, што гэтыя дакументы — фальшыўка.

У афіцыйным каментары Мінюста падкрэслена, што такія дакументы «з'яўляюцца фэйкамі і не маюць ніякага дачынення да Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь».

Фальшывыя распараджэнні рассылаліся праз электронныя сродкі сувязі, у тым ліку праз месенджар Telegram. Ад імя аднаго з намеснікаў міністра юстыцыі, з падробленага акаўнта нават вялася перапіска з прадстаўнікамі арганізацый з просьбамі аб садзейнічанні правяраючым асобам.

Міністэрства адзначыла, што фэйкавыя дакументы былі створаныя на «бланках неўстаноўленага ўзору», а іх пячаткі і подпісы не адпавядаюць сапраўдным.

Старшыня ЦВК назваў тры прычыны, чаму не хоча ставіць відэакамеры на ўчастках

Рэсурсы Мінабароны РБ распаўсюдзілі новы брудны фэйк пра Украіну

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа

Nashaniva.com