Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)

Вам спатрэбіцца толькі соль і некалькі спецый па жаданні: часнок, духмяны перац, чысты слоік і час. Паспрабуйце — рэцэпт вельмі просты.

05.10.2024 / 07:47

Фота: forkintheroad.co

Трэба звярнуць увагу на тое, што не ўсе грыбы можна засольваць — напрыклад, гэта не рэкамендуецца рабіць з лісічкамі. Аднак засолка добра працуе для рыжыкаў, апенек, ваўнянак і груздоў. Таксама можна засольваць маслякі і бабкі.

Асноўныя інгрэдыенты:

Як засольваць:

  1. Пачысціце грыбы, адварыце каля 5 хвілін і зліце ваду (рыжыкі можна не варыць).
  2. Капялюшыкі можна выкарыстоўваць цэлымі, але буйныя нарэжце лустачкамі.
  3. Насыпце пласт солі на дно посуду. Укладзіце грыбы ў слоік або гаршчок пластамі, капялюшыкамі ўніз. Кожны пласт грыбоў пасыпайце соллю (можна дадаць спецыі — духмяны перац, размарын, часнок). Апошнім пластом павінна быць соль. Злёгку прымніце грыбы.
  4. Накрыйце посуд з грыбамі чыстай ашпаранай талеркай і прыцісніце цвёрдым прадметам.
  5. За некаторы час соль растворыцца і разам з сокам утворыць расол, які пакрые грыбы (калі вадкасці будзе недастаткова, дадайце расолу — грыбы павінны быць пакрытыя сокам і соллю цалкам).
  6. Захоўвайце грыбы ў расоле ў прахалодным месцы (прыкладна 5 градусаў).
  7. Перад ужываннем старанна прамыйце грыбы і замачыце іх у вадзе ці малацэ (гэта выдаліць лішнюю соль).

Грыбная поліўка — страва, што ратуе любы гарнір

Грыбы — здаровая ежа? Вось што кажа дыетолаг

Вельмі дзіўны грыб вырас у Белавежскай пушчы

Nashaniva.com