У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя»
Скульптуру паставілі ў Цэнтральным парку.
28.09.2024 / 15:11
Фота: БелТА
У Бешанковічах у цэнтральным гарадскім парку адкрылі скульптуру «Закаханыя», піша БелТА.
Калісьці ў парку была танцпляцоўка, і многія пакаленні праводзілі ў цені дрэў свабодныя вечары і выходныя. Зараз новай славутасцю стала скульптура «Закаханыя».
Пара сядзіць у сямейнай лодцы, пад якой уздымаюцца хвалі, якія сімвалізуюць розныя выпрабаванні. На галаве жанчыны вянок — як шлюбны вянок, яна апранутая ў сукенку, а мужчына — у лёгкі касцюм. Яны абодва босыя, і гэтая дэталь быццам кажа, што можна стаптаць шмат чаравікаў, перш чым знойдзеш сваю палову, а калі адшукаеш, то ўжо не заўважаеш такой дробязі, як туфлі. Закаханыя трымаюцца за рукі
Фота: БелТА
У цырымоніі адкрыцця скульптуры ўдзельнічалі Леанід і Наталля Жук, якія пражылі разам 50 гадоў — у жніўні яны адзначылі паўстагоддзя шчаслівага шлюбу. У сям'і з Бешанковічаў трое сыноў і пяць унукаў. Яны заклалі традыцыю — дакранацца да рук закаханых, застылых у метале.