Акрамя Насралы, у Ліване забілі яшчэ і іранскага генерала
У выніку нанесенага Ізраілем напярэдадні ўдара па Бейруце загінуў іранскі генерал-маёр Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Абас Нілфурушан. Пра гэта паведаміла іранскае агенцтва Mehr.
28.09.2024 / 18:13
Абас Нілфурушан
Усяго з-за авіяўдараў па Бейруце загінулі 11 чалавек, 108 атрымалі раненні, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Лівана.
Сярод загінулых — кіраўнік «Хезбалы» Хасан Насрала, па бункеры якога нанеслі мэтанакіраваны ўдар.
«Гэта яшчэ не канец, гэта павінна быць крыштальна зразумела. Мы маем яшчэ інструменты для далейшых дзеянняў.
Простае пасланне тым, хто пагражае грамадзянам Дзяржавы Ізраіль: мы зможам дастаць вас. На поўначы, на поўдні і ў больш аддаленых месцах. У канчатковым выніку, пасля працяглага перыяду падрыхтоўкі, мы пачалі іх рэалізоўваць», — заявіў кіраўнік Генштаба Ізраіля Герцы Га-Леві.
«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»
Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу
Лідар «Хезбалы» перастаў выходзіць на сувязь пасля ізраільскіх удараў па Ліване
Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца
«Хезбала» запусціла больш за 100 ракет па Ізраілю, ЦАХАЛ нанёс удары па Ліване