У Слуцку ў кватэры загарэўся паўэрбанк

Ніхто не пацярпеў, але пашкоджаны стол і мабільны тэлефон.

29.09.2024 / 16:10

Увечары суботы дзяжурнаму Слуцкага аддзела МНС паступіла паведамленне аб пажары. Ратавальнікі высветлілі, што ў кватэры адбылося ўзгаранне партатыўнай зараднай прылады і тэлефона. 

У выніку пажару пашкоджаны стол, мабільны тэлефон і паўэрбанк. 

Прычына пажару высвятляецца. Меркаванае версія — кароткае замыканне партатыўнай зараднай прылады.

Nashaniva.com