Расійская турыстка загінула ў Тбілісі, здымаючы відэа пад песню «У апошні раз»
Паездка 27-гадовай Арыны Глазуновай у Грузію скончылася трагедыяй.
29.09.2024 / 21:01
Днямі расіянка ноччу гуляла па цэнтры грузінскай сталіцы. Дзяўчаты былі ў гуморы, яны слухалі музыку і здымалі шпацыр на тэлефон. У той момант, як на тэлефоне расіянкі грала вядомая песня «У апошні раз», яна аступілася і ўпала ў падземны пераход.
Глазунову шпіталізавалі з пераломам зводу чэрапа, а 27 верасня яна памерла. На месцы няшчаснага выпадку з'явіўся мемарыял.