Футбаліст «Нёмана» ў парыве гневу даў выспятка надпісу «80 гадоў вызвалення» ВІДЭА

Незвычайны выпадак адбыўся падчас матча чэмпіянату Беларусі па футболе паміж гродзенскім «Нёманам» і «Славіяй» з Мазыра. 

29.09.2024 / 21:47

Скрыншот трансляцыі «Беларусь-5».

Форвард гарадзенцаў Ягор Зубовіч быў настолькі ўз'юшаны сваёй заменай, што, пакідаючы поле, стукнуў нагой па банеры. У выніку ў стэндзе, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў, утварылася вялізная дзірка.

Ці будуць нейкія дысцыплінарныя санкцыі супраць Зубовіча, пакуль невядома. Матч жа скончыўся мінімальнай перамогай «Нёмана», вырашальны гол быў забіты ўжо калі Зубовіча не было на полі.

Nashaniva.com