Што з выездам з Беларусі раніцай у панядзелак?

Памежны камітэт прыводзіць такія звесткі па стане на 08:00 30 верасня.

30.09.2024 / 08:07

Ілюстрацыйнае фота: terespol / Telegram

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 41 аўтобус і 200 легкавых аўтамабіляў.

На літоўскай мяжы на двух пераходах чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма. На латвійскай мяжы таксама няма.

Але на ўсіх пераходах захоўваюцца вялікія чэргі з грузавікоў.

На польскай мяжы ў «Казловічах» стаіць 900 грузавікоў. На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях» па 680. 

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» — 450 велікагрузаў.

Nashaniva.com