Ля сцен Лідскага замка ўзводзяць рэстаран беларускай кухні
У канцы ліпеня ў горадзе пачалося будаўніцтва новага рэстарана. Яго галоўная асаблівасць — размяшчэнне.
30.09.2024 / 13:30
Новы гарадскі аб'ект грамадскага харчавання, у меню якога будзе зроблены ўпор на беларускую кухню, узводзяць проста пад сценамі помніка абароннай архітэктуры, аднесенага Мінкультам да катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў міжнароднага значэння — Лідскага замка, паведамляе s13.ru.
Толькі за мінулы год замак наведалі больш за 103 тысячы чалавек. Зараз у Лідзе актыўна рэалізуюць ідэю стварэння пешаходнай вуліцы, напоўненай лакацыямі, прывабнымі як для турыстаў, так і для адпачынку лідчан. На вуліцы Замкавай, размешчанай побач з галоўным гісторыка-культурным аб'ектам рэгіёна, паклалі брукаванку.