У Мінску за салідарнасць з палітвязнямі пачалі судзіць Наталлю Гаўрон 

52-гадовая Наталля была затрымана 23 студзеня падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням.

30.09.2024 / 13:46

Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 

Суд над ёй распачаўся 30 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка, піша «Вясна».

Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Наталля Браніславаўна Гаўрон

Nashaniva.com