У Беларусь даставілі першы груз Паўночным марскім шляхам
У транспартна-лагістычны цэнтр «Магілёў-Белмытнясэрвіс» прыбыў першы груз па маршруце Паўночнага марскога транспартнага калідора, піша БелТА.
30.09.2024 / 15:37
Фота: БелТА
Невялікая партыя тавараў для беларускіх кампаній была адгружаная ў порце Шанхая ў жніўні. Марскі кантэйнеравоз прайшоў праз Чукоцкае мора і прыбыў у порт Санкт-Пецярбурга, а адтуль аўтамабільным транспартам — у Магілёў.
У дарозе груз правёў 35 дзён.
Паведамляецца, што ў выніку час дастаўкі тавараў з Кітая ў Беларусь і назад скараціўся амаль на 40% у параўнанні са звыклым паўднёвым маршрутам.