Школьнік-квадробер забраўся на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя
З бацькамі правялі размову.
01.10.2024 / 11:58
Скрыншот відэа
У сеціве з'явілася відэа, на якім квадробер (той, які імітуе паводзіны жывёлы) забраўся на дах аднаго з аўтамабіляў.
Ролікам зацікавілася міліцыя, сілавікі вылічылі, хто хаваўся пад маскай.
Квадробер аказаўся непаўналетнім навучэнцам мінскай гімназіі. Ён забраўся на дах машыны, якая належыць яго бацькам.
Міліцыянеры правялі з бацькамі хлопчыка прафілактычную гутарку. А цяпер праводзіцца і дадатковая праверка.
Беларускі святар заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў
Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам
У Брэсце заўважылі дзяцей-квадробераў. Што гэта за новы трэнд?