Лукашэнка: У нас няма планаў захопліваць Чарнобыльскую АЭС
Пра гэта ён распавёў на сустрэчы з гендырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі.
01.10.2024 / 12:17
Фота: прэс-служба Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Мінска і Масквы няма планаў па захопу Чарнобыльскай АЭС. Ён паскардзіўся гендырэктару МАГАТЭ Рафаэлю Гросі, што Украіна нібыта распаўсюджвае такія чуткі, піша «Спутнік».
«Мы на рознага роду авантуры не кідаемся. Я кажу гэта ў сувязі з тым, што апошнім часам нашы ўкраінскія «таварышы» і «сябры» ў СМІ шмат месца надаюць Чарнобыльскай атамнай станцыі. Даводзяць гэтую інфармацыю да вас, што мы (нібыта Лукашэнка), хоча захапіць Чарнобыльскую станцыю», — сказаў Лукашэнка.
Ён пахваліў Гросі за гарантаванне бяспекі на акупаванай расіянамі Запарожскай АЭС, а таксама на Курскай АЭС.