Расіяне захапілі Вуглядар на Данбасе

Украінскія войскі пакінулі пазіцыі ў цэнтральнай частцы Вуглядара.

01.10.2024 / 15:16

Расійскія вайскоўцы ўсталявалі свой сцяг над будынкам гарсавета. Яны перасоўваюцца па цэнтры горада, не сустракаючы супраціву.

Як адзначае ваенны блогер Ян Мацвееў, падраздзяленні 72-й механізаванай брыгады ВСУ адступілі з горада ўначы, паколькі абараняць ранейшыя пазіцыі было ўжо немагчыма.

Пры гэтым некаторыя Z-ваенкары адзначаюць, што горад пакуль захоплены не цалкам: расійскія вайскоўцы праводзяць зачыстку.

Ва Вуглядары да поўнамаштабнага ўварвання пражывалі амаль 20 тысяч чалавек. У ходзе баёў горад быў разбураны.

Meduza.io

Nashaniva.com