На парадзе ў Карэі з вайскоўцамі маршыравалі сабакі-робаты. Паказалі таксама ракету, здольную знішчыць Кім Чэн Ына ў любым бункеры ВІДЭА

Грандыёзным вайсковым парадам Паўднёвая Карэя адзначыла 76-ты дзень сваіх Узброеных сілаў. 

01.10.2024 / 16:22

Сабакі-робаты на парадзе у Сеуле. Скрын з відэа

Парад адбыўся 1 кастрычніка на аэрадроме ў горадзе-спадарожніку Сеула Санаме. На ім паказалі 340 адзінак вайсковай тэхнікі. Сярод якой танкі К2 — на іх цяпер, дарэчы, перавяла сваю армію Польшча, а таксама самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі К9, баявыя машыны пяхоты К21.

На парадзе ўпершыню быў паказаны ракетны комплекс Hyunmoo-5 («Хёнму» — «Чорная чарапаха», персанаж кітайскай і карэйскай міфалогіі), які здольны знішчыць падземны бункер на глыбіні да 100 метраў. Гэта быў выразны сігнал таталітарнай дыктатуры Паўночнай Карэі і сям'і Кімаў, якая яе апанавала. Паведамляецца, што яго ракета ўзброеная звычайнай баявой часткай масай да 9 тон. Спецыялісты адзначаюць, што версія ракеты з боегалоўкай адну тону можа праляцець да 5 тысяч кіламетраў.

At a military parade to mark the 76th anniversary of the South Korean armed forces, Seoul unveiled a new Hyunmoo-5 ballistic missile with a warhead of up to 9 tons.#China pic.twitter.com/VBecNre4Eg

— Authentic World Updates (@worldupdates245) October 1, 2024

Пра існаванне аналагаў такой зброі ў арсеналах іншых дзяржаў нічога не вядома, таму спецыялісты лічаць гэтую зброю самай магутнай у сваім класе.

Гледачы таксама маглі ўбачыць толькі што створаную сістэму супрацьракетнай абароны вялікай далёкасці L-SAM (Long-range Surface-to-Air Missile). Распрацоўнікі сцвярджаюць, што запушчаная сістэмай «зямля-паветра» можа ўразіць цэль на вышыні 50-60 кіламетраў. Масавы выпуск сістэм пачнецца ў 2025 годзе.

Над аэрадромам праляцелі знішчальнікі F-15K, KF-16, FA-50, KF-21, F-35A і звышгукавы бамбавік ЗША B-1B, які можа несці ўзбраенне масай да 57 тон.

Lancer pic.twitter.com/F0YFD3WwfX

— ハク Mason (@mason_8718) October 1, 2024

Звышгукавы бамбардзіроўшчык ЗША B-1B

У парадзе ўзялі ўдзел каля 5 тысяч салдат і афіцэраў. Акрамя іх, урачыстым маршам прайшлі сабакі-робаты, якія распрацаваныя для дыстанцыйнай разведкі ў небяспечных месцах.

Grand military parade in #Seoul⁰⁰#SouthKorea celebrated its 76th Armed Forces Day on Tuesday, October 1, with a ceremony showcasing a #US B-1B supersonic bomber and introducing its new Hyunmoo-5 ballistic missile. pic.twitter.com/puEMj4KIFj

— NEXTA (@nexta_tv) October 1, 2024

Паўднёвая Карэя можа пачаць прамыя пастаўкі зброі Украіне пасля заключэння Пуціным пагаднення з КНДР

У Паўднёвай Карэі эвакуююць цэлы востраў з-за масіраванага абстрэлу з боку КНДР

Nashaniva.com