Пагоня застанецца на гербе Беластока нягледзячы на пярэчанні геральдыстаў
Пытанне аб замене герба Беластока адкладзенае на нявызначаны час. Нягледзячы на негатыўныя заключэнні геральдычнай камісіі і заклікі да змены, гарадскія ўлады вярнулі праект на дапрацоўку, піша Most.
01.10.2024 / 15:40
Wikimedia Commons
У Беластоку на пасяджэнні гарадской рады абмяркоўвалася пытанне аб замене герба горада, што на думку геральдычнай камісіі, парушае польскія гістарычныя геральдычныя традыцыі. Герб на думку экспертаў, нагадвае пра перыяд расійскай акупацыі і не адлюстроўвае польскай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Герб Беластока з арлом і Пагоняй зацвердзілі ў 1996 годзе. З тых часоў эксперты выказваюць сумневы ў яго адпаведнасці правілам геральдыкі і гістарычнай традыцыі. Пры спробах зацвердзіць якія-небудзь узнагароды з гэтым гербам міністэрская Геральдычная камісія адкідала гэтыя праекты. Таму з'явілася прапанова вярнуцца да герба часоў Яна Клеменса Браніцкага, які не выклікае пярэчанняў спецыялістаў. Ініцыятыва змяніць герб Беластока ўжо рабілася ў 2012 і 2018 гадах. Але тады грамада гэтую ідэю не падтрымала.
«Праблема не ў гербе, а ў геральдычнай камісіі. Яны лічаць наш герб царскім, хоць ён быў зацверджаны пасля дэмакратычных пераменаў у Польшчы. Цяпер мы хочам вынесці гэтае пытанне на абмеркаванне і паглядзець, ці пагодзяцца на змену дэпутаты гарадской рады», — казаў у верасні прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.
Камісія рэкамендавала вярнуць Беластоку герб з грыфонам, падараваны гораду каралём Аўгустам III. Аднак, нягледзячы на гэтую рэкамендацыю і падтрымку некаторых дэпутатаў канчатковае рашэнне аб змене герба было адкладзена. Праект пастановы аб пачатку працэдуры змены быў вернуты на дапрацоўку.
Агнешка Заброцка ад «Грамадзянскай кааліцыі» прапанавала спачатку стварыць адмысловую працоўную групу для ацэнкі наступстваў змены герба. Яна звярнула ўвагу на тое, што карэкціроўка сімволікі горада можа закрануць не толькі герб, але і іншыя элементы, такія як гарадскія сцягі, якія стылістычна звязаныя з гербам.
«Адсылае да геральдычнай традыцыі рускага акупанта». У Беластоку хочуць адмовіцца ад герба з Пагоняй