Лукашэнка на камеру параіў казахскаму паслу «менш чытаць і слухаць непатрэбныя СМІ»
Прымаючы ў Палацы Незалежнасці даверчыя граматы ад паслоў, сярод якіх быў і новы пасол Казахстана, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра нейкія публікацыі ў СМІ і нейкія праблемы з Такаевым.
01.10.2024 / 15:45
Даверчыя граматы ў ліку іншых дыпламатаў уручыў і новы пасол Казахстана ў Беларусі Цімур Жаксылыкаў.
Звяртаючыся да дыпламата, Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць Касым-Жамарту Такаеву, што «ён заўсёды быў і будзе нашым самым сапраўдным сябрам».
«Менш чытайце і слухайце непатрэбныя сродкі масавай інфармацыі. Дзякуй вам вялікі. Спадзяюся, што яшчэ сустрэнемся, абмяркуем нашы пытанні», — дадаў Лукашэнка.
Што стала прычынай непаразумення і ў чым гэтыя пытанні, прэс-служба не ўдакладняе.