Мужчына ўвозіў у Беларусь жуйкі з гашышам. Клянецца, што атрымаў іх замест рэшты

У верасні на пункце пропуску «Брэст» у беларуса, які ўязджаў у краіну, памежнікі знайшлі больш за 40 жуек з гашышным алеем, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. 

01.10.2024 / 16:58

Фота ілюстрацыйнае

Пры гэтым мужчына сцвярджаў, што ў Люксембургу на касе ў краме яму прапанавалі ўзяць гэтыя жуйкі ў якасці рэшты. А якія інгрэдыенты ўваходзяць у склад прадукта, турыст нібыта не ведаў.

З пачатку года на пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза памежнікі выявілі 17 выпадкаў увозу тавараў з наркотыкамі.

За ўвоз праз мяжу прадуктаў з наркатычнай начынкай можна атрымаць тэрмін ад 3 да 7 гадоў зняволення альбо вялікі штраф.

Пад Слонімам у 84-гадовага дзядулі знайшлі 170 кг канапель — для пенсіянера ўсё абышлося

Беларусь адпусціла латвійцаў, затрыманых за правоз марыхуаны. Бо марыхуаны не было

Лукашэнка змякчае антынаркатычнае заканадаўства. Колькі чалавек выйдзе на свабоду?

Nashaniva.com