З'явілася відэа з расстрэлам расіянамі 16 украінскіх ваеннапалонных

1 кастрычніка ў тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра верагодны расстрэл прадстаўнікамі Узброеных сіл Расіі 16 украінскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося, як сцвярджаецца, у раёне сёлаў Мікалаеўка і Сухі Яр Пакроўскага раёна на Данеччыне. Генеральная пракуратура Украіны ў сувязі з гэтым пачала расследаванне.

01.10.2024 / 22:46

Скрыншот з відэа

На апублікаваным відэа зафіксавана, як пад кантролем расійскіх вайскоўцаў украінцы, узятыя ў палон, выйшлі з лесапасадкі. Пасля таго, як яны выстраіліся ў шэраг, расіяне адкрылі па іх агонь на паражэнне. Параненых, якія падавалі прыкметы жыцця, дабілі аўтаматнымі чэргамі.

«Гэта самы масавы вядомы выпадак расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў на лініі фронту. І гэта яшчэ адно сведчанне таго, што забойствы і катаванні палонных — не выпадковасць, а мэтанакіраваная палітыка расійскага вайсковага і палітычнага кіраўніцтва», — заявіў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін.

Такія дзеянні, паводле ўкраінскай Генпракуратуры, з'яўляюцца цынічным і грубым парушэннем Жэнеўскіх канвенцый і кваліфікуюцца як цяжкое міжнароднае злачынства.

Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па праверцы апублікаванага матэрыялу.

Гэта не першы падобны выпадак. Так, 6 верасня тэлеканал CNN апублікаваў відэа, на якім, як сцвярджаецца, знятыя кадры забойства расійскімі вайскоўцамі ўкраінскіх салдат, якія здаюцца ў палон. Відэа было знята з дапамогай беспілотнікаў. Вайсковая разведка Украіны перадала CNN само відэа і аўдыёрасшыфроўку загаду забіць салдат.

ААН: Расійскія вайскоўцы забілі ўзімку мінімум 32 украінскіх ваеннапалонных

У расстрэле палонных украінскіх байцоў на Запарожжы падазраюць пскоўскіх дэсантнікаў

Ва Украіне расследуюць забойства расейцамі бяззбройных байцоў УСУ, што здаваліся ў палон

«Пакуль арабы рэжуць галовы яўрэям, добрыя рускія ставяцца да хахлоў занадта гуманна». Новы наратыў прапаганды

Nashaniva.com