У Магілёве злодзей пакінуў на месцы красоўкі. Па іх яго і знайшлі
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Магілёва затрымалі 35-гадовага мясцовага жыхара. На працягу тыдня мужчына адціскаў шклопакеты і трапляў у кватэры гараджан, дзе краў грошы і рэчы, паведамляе «Магілёў. Анлайн».
02.10.2024 / 10:05
Высветлілася, што магілёвец датычны як мінімум да трох падобных эпізодаў.
Варта адзначыць, што злодзей непрафесійна «пракалоўся». Пры чарговай спробе пранікнуць у кватэру, мужчына сутыкнуўся з гаспадарамі і яму давялося ратавацца ўцёкамі. Пры гэтым на месцы здарэння пакінуў свае красоўкі, якія прадбачліва зняў, плануючы не наслядзіць у чужой кватэры.
Дзякуючы пакінутаму на месцы здарэння абутку неўзабаве сумесна з экспертамі Камітэта судовых экспертыз яго знайшлі.