Мабільныя аператары змогуць выдаваць мікразаймы
Згодна з праектам закона, спажывецкі крэдыт або мікразайм могуць быць выдадзены толькі ў беларускіх рублях.
02.10.2024 / 11:22
Мабільных аператараў у Беларусі плануецца надзяліць правам даваць мікразаймы, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксей Райко, піша «Спутнік».
Дэпутаты разглядаюць у сераду ў першым чытанні законапраект «Аб спажывецкім крэдыце (мікразаймы)».
Паводле яго слоў, праект закона быў распрацаваны Нацбанкам.
«Распаўсюджваецца ён на банкі, ламбарды, якія даюць пазыкі пад заклад маёмасці, а таксама на аператараў сотавай сувязі. Пасля прыняцця закона і ўступлення яго ў законную сілу, аператараў плануецца надзяліць правам прадастаўляць мікразаймы», — сказаў ён.
Дэпутат звярнуў увагу, што асноўныя нормы законапраекта — інфармаванне грамадзян на ўсіх этапах да моманту заключэння асобнага дагавора, альбо дагавора спажывецкага мікразайма да моманту выканання сваіх абавязацельстваў, таксама ўводзіцца паняцце дадатковых платных паслуг, крэдытнага дагавора, які змяшчае ў сабе нормы.
Яны датычацца таго, што спажывецкі крэдыт, мікразайм могуць быць выдадзены толькі ў беларускіх рублях без эквіваленту ў замежнай валюце.
Адна з навэл — гэта адтэрміноўка па плацяжах.
«Яны будуць даступныя пяці катэгорыям грамадзян у цяжкіх жыццёвых сітуацыях: страта працы, смерць мужа (жонкі), павелічэнне асоб, якія знаходзяцца на ўтрыманні, часовая непрацаздольнасць звыш 40 дзён, прызнанне крэдытаатрымальніка інвалідам», — удакладніў Райко.
Паводле яго слоў, новая норма дазволіць яшчэ больш узмацніць абарону правоў спажыўцоў у мікрафінансавых арганізацыях.
Адтэрміноўка будзе прадастаўляцца мінімум на тры месяцы. Таксама законапраект прадугледжвае абмежаваць працэнты па мікразайме.
«На бягучы момант законапраектам прадугледжана тое, што сума працэнтаў не можа перавышаць суму мікразайму. Гэта дазволіць атрымліваць мікразаймы, адпаведна, знізіць працэнтныя стаўкі», — падкрэсліў Райко.
У Беларусі за паўгоддзе налічваецца больш за 210 тысяч атрымальнікаў мікрапазык на суму больш за 600 тысяч рублёў.
«Норма дазволіць менавіта абараніць і гарантаваць правы атрымальнікам пазык у рамках выплаты працэнтаў,» — рэзюмаваў дэпутат.