У Расіі спынілі кантрабанду беларускіх цыгарэт у Турцыю

Спробу кантрабанды беларускіх цыгарэт спынілі мытнікі Наварасійска сумесна з Упраўленнем ФСБі па Краснадарскім краі. 

02.10.2024 / 13:34

Як паведамілі ў Федэральнай мытнай службе, расійскі грузаадпраўшчык падаў дэкларацыю на экспарт у Турцыю 3 тон праізаляцыйнай плёнкі.

Аднак пры даглядзе кантэйнера ў порце ў рулонах плёнкі былі выяўленыя схованкі, дзе знаходзілася 120 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Партыю ацанілі ў 15 млн расійскіх рублёў (каля 160 тысяч даляраў).

Заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com