У цэнтры Мінска выставілі на таргі незвычайны па форме будынак

Страхавая кампанія B&B Insurance, якая ўжо даўно банкрутуе, прадае сваю маёмасць. На электроннай пляцоўцы «ІПМ-Таргі» выстаўленыя офісы і склады, якія раней належалі страхавой кампаніі.

02.10.2024 / 14:56

Фота: ІПМ-таргі

Адзін з лотаў — офіс на вуліцы Замкавай, каля ГРЦ Galleria. Усяго на пляцоўцы выстаўлена чатыры лоты агульным коштам больш за мільён даляраў. Цана на ўсе з іх ужо зніжана.

Самы дарагі лот — гэта адміністрацыйны будынак на вуліцы Замкавай, 33, дзе знаходзіўся офіс. Першапачатковая цана была каля 600 тысяч даляраў, потым яе знізілі да 530 тысяч.

Плошча гэтага памяшкання больш за 800 квадратаў. Яшчэ два офісы меншыя памерам, выстаўленыя на аўкцыён, знаходзяцца ў Шчомысліцкім сельсавеце.

Заяўкі на ўдзел прымалі да 20 верасня. Ахвотных паўдзельнічаць у таргах не знайшлося.

У цэнтры Мінска за $2 мільёны прадаецца заводскі корпус

У Мінску прадаецца пентхаус з велізарнай тэрасай на даху

У Мінску прадаюць дом з басейнам з падагрэвам і гаражом унутры ды манументальнай лесвіцай

Nashaniva.com