У Полацкім раёне мужчына патануў у каналізацыйным калодзежы — гэта другі выпадак у краіне за апошнія дні

Нядаўна аналагічны выпадак адбыўся ў Паставах.

02.10.2024 / 21:57

Фота: Таварыства выратавання на вадзе

Мужчына загінуў, упаўшы ў каналізацыйны калодзеж у адной з вёсак Полацкага раёна.

Цела мужчыны 1969 года нараджэння знайшлі нагамі ўніз у калодзежы глыбінёй 2,5 метра, запоўненым сцёкавымі водамі. Абставіны ўтаплення высвятляюцца, паведамляе Таварыства выратавання на вадзе.

Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія дні ў Беларусі. 30 верасня мужчына 1964 года нараджэння ўпаў у каналізацыйны калодзеж на адным з прыватных падворкаў у Паставах.

Цела без прыкмет жыцця з калодзежа дасталі супрацоўнікі МНС. Загінулага знайшоў ягоны сябар, які прыйшоў у госці. Следчыя праводзяць праверку.

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка

У Салігорску двое дзяцей ледзь не патанулі ў тэхнічным вадаёме

У цэнтры Мінска ў Свіслачы патануў малады хлопец

Nashaniva.com